ПАНI малала
фолк-этна гурт
ПРА НАС
Цымбалы, гітара, кахон, джэмбе, там-там, бубны, трохкутнік, шархуны, варганы, казу, акарыны самых розных памераў і дыяпазонаў, манджыра, флейта дажджу, Spring Dram і ўся прастора вакол, якая здольная выдаваць гукі – вось няпоўны інструментальны свет PANI malalа – гурта сучаснай этна-фолк музыкі.
Як народныя песні набываюць рысы рэгі, сумяшчаюць у сабе кампазіцыі класікаў, ўзбагачаюцца джазавымі інтанацыямі і сучаснымі рытмамі? Аповед кожнага твора натхняе удзельнікаў гурта шукаць сродкі выразнасці, здольныя данесці сучаснікам закладзены ў песнях сюжэт. Музыка і тэатр у роўнай ступені спалучаюцца ў творчасці PANI malalа.
Тры выканаўцы злучаюць арыгінальныя існуючыя і знойдзеныя прыёмы ігры і вакал у адначассі…
- Кацярына Макарчук – музыкант, студэнтка Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, выкладчык вакалу ў самых маленькіх талентаў, лёгкасць і настрой гурта;
- Юліана Шырма – музыкант, рэжысёр, аспірантка Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, педагог-пастаноўшчык Нацыянальнай школы прыгажосці, натхненне, крэатыў і стымул калектыву;
- Філіп Сычоў – музыкант, вакаліст, праграміст і майстар любой справы, якой захапляецца, апора і надзейнасць гурта.
Калектыў PANI malalа творыць гісторыямі славянскіх народных песень, якія становяцца вялікай п’есай кожнай новай сустрэчы з глядачом…



ВIДЭА
АЎДЫЁ
НАВIНЫ

ЧАРОЎНАЯ ГРАНІЦА
Кожны дзень навокал узнікае цэлы свет карцін нашай асабістай, да канца невядомай, таямнічай і неверагоднай прыроды, якая валодае непаўторным гукавым…
працягнуць чытанне
PANI malala і серыял Беларусьфільма
Нечаканы званок. Прыемнае запрашэнне. Арыгінальная пляцоўка. Відэакамеры. Зладжаная каманда. Серыял. Кiнастудыя Беларусьфiльм… А пры чым тут гурт PANI malala? Сачыце…
працягнуць чытанне
Бібліаноч з PANI malala
19 красавіка 2019 года, калі крышталь Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі перапоўнілі зацікаўленыя гледачы, 3 паверх галереі «Лабірынт» ажывіла новая вясновая праграма…
працягнуць чытанне
Дзеўка плача – замуж хоча
Дзеўка плача – замуж хоча PANI malala запрашае! Калі ноч апранае свае цёмныя адзенні, а неба ўпрыгожваецца каралямі зорак...
працягнуць чытанне
Культурная дыпламатыя. Мінск — Масква: жывапіс сяброўства
Мерапрыемства ў межах творчага праекту "Культурная дыпламатыя. Мінск - Масква: жывапіс сяброўства" 19 - 21 верасьня 2018 года. А вось…
працягнуць чытанне
Сярод гукаў вясновага лесу
Сярод гукаў вясновага лесу Часопiс "Мастацтва" № 5 (422) 01.05.2018 - 31.05.2018PDF-версіяНовы праект гурта «PANI malala»У гэтага маладога калектыву, які…
працягнуць чытанне