19 красавіка 2019 года, калі крышталь Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі перапоўнілі зацікаўленыя гледачы, 3 паверх галереі «Лабірынт» ажывіла новая вясновая праграма гурта PANI malala “Дзеўка плача – замуж хоча”.

Яскравыя і дзёрзкія рашэнні кожнай песні – гэта індывідуальны падыход да драматургічнага складу кожнага твора з сваёй асабістай непаўторнай разыначкай: дзяўчына, што збегла з каханым пад блюзавыя цымбальныя акорды, вясновыя напевы з інтанацыямі знакамітых твораў Астара П’яцолы, або вясельнае рэггі… Здзіўляе, як арганічна ў адным творы спалучаюцца мінулае і сучаснае.

Гурт PANI malala, як заўсёды, не сыходзіць з абранага шляху і кожны раз імкнецца здзівiць не толькі рашэннямі аранжыровак, але і непаўторнай энергетыкай выканання.

Добавить комментарий