ПАНI малала

фолк-этна гурт

ПРА НАС

Цымбалы, гітара, кахон, джэмбе, там-там, бубны, трохкутнік, шархуны, варганы, казу, акарыны самых розных памераў і дыяпазонаў, манджыра, флейта дажджу, Spring Dram і ўся прастора вакол, якая здольная выдаваць гукі – вось няпоўны інструментальны свет PANI malalа – гурта сучаснай этна-фолк музыкі.

Як народныя песні набываюць рысы рэгі, сумяшчаюць у сабе кампазіцыі класікаў, ўзбагачаюцца джазавымі інтанацыямі і сучаснымі рытмамі? Аповед кожнага твора натхняе удзельнікаў гурта шукаць сродкі выразнасці, здольныя данесці сучаснікам закладзены ў песнях сюжэт. Музыка і тэатр у роўнай ступені спалучаюцца ў творчасці PANI malalа.

Тры выканаўцы злучаюць арыгінальныя існуючыя і знойдзеныя прыёмы ігры і вакал у адначассі…

  • Кацярына Макарчук – музыкант, студэнтка Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, выкладчык вакалу ў самых маленькіх талентаў, лёгкасць і настрой гурта;
  • Юліана Шырма – музыкант, рэжысёр, аспірантка Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, педагог-пастаноўшчык Нацыянальнай школы прыгажосці, натхненне, крэатыў і стымул калектыву;
  • Філіп Сычоў – музыкант, вакаліст, праграміст і майстар любой справы, якой захапляецца, апора і надзейнасць гурта.

Калектыў PANI malalа творыць гісторыямі славянскіх народных песень, якія становяцца вялікай п’есай кожнай новай сустрэчы з глядачом…

Екатерина Макарчук
Кацярына Макарчук
вакал, перкусія
Юлиана Ширмо
Юліана Шырма
цымбалы, вакал, перкусія
Філіп Сычоў
гітара, вакал, перкусія

ВIДЭА

АЎДЫЁ

НАВIНЫ

Дзеўка плача – замуж хоча

Дзеўка плача – замуж хоча

Дзеўка плача – замуж хоча PANI malala запрашае! Калі ноч апранае свае цёмныя адзенні, а неба ўпрыгожваецца каралямі зорак, з кожнага куточка зямлі чуваць слова… Мільёны казак, паданняў, вершаў, п’ес робяць нашыя вечаровыя думкі крыху цікавейшымі… Мы запрашаем кожнага пачуць словы беларускага, рускага, польскага народаў, якія прагучаць песнямі ў нашым выкананні, калі на зямлю апусціцца Бібліаноч… 19 красавіка. Нацыянальная бібліятэка Беларусі. 21.00, 3 паверх, галерэя «Лабірынт». PANI malala з вясновай праграмай “Дзеўка плача – замуж хоча”. Уваход вольны. Ужо хутка! Даведкі па тэлефоне +375 (17) 266-37-37

продолжить чтение

КАНТАКТЫ

  • panimalala@gmail.com
  • +375 44 759-28-74